Чарнобыль – боль, які спальвае сэрца
27.04.2018Мінула 32 гады з таго часу, як адбылася жудасная трагедыя, але не забываецца тое пекла, тая пакута, якую перажылі жыхары Беларусі, Украіны і Расіі на момант Чарнобыльскай катастрофы. Для таго, каб навучэнцы змаглі яскрава ўявіць сабе ўсю боль і горач людзей, якія павінны былі пакінуць свае хаты, сваю маёмасць і нават дамашнюю жывёлу і з’язджаць на чужыну, дэманстраваўся відэаролік пра Чарнобыль. К памятнай даце ў бібліятэцы арганізавана кніжная выстава “Чарнобыль: быль і боль”, на якой прадстаўлена літаратура чарнобыльскай тэматыкі: “Прайсці праз зону”, “След чорнага ветру”, “Репортаж из Чернобыля “, ”Чернобыльская малитва “ С. Алексіевіч і інш. Па ходу мерапрыемства навучэнцы чыталі вершы, у якіх гучаў матыў і заклік берагчы сваю зямлю, каб не паўтарылася Чарнобыльская аварыя.