Краязнаўчая гульня «Зямля, дзе пачаўся твой лёс»

18.10.2018
2018 год аб’яўлены Прэзідэнтам Беларусі Годам малой радзімы.

Краязнаўчая гульня «Зямля, дзе пачаўся твой лёс»

У сувязі з гэтым у бібліятэцы Любанскага  сельскагаспадарчага прафесіянальнага ліцэя была праведзена краязнаўчая гульня “Зямля, дзе пачаўся твой лёс”. Мерапрыемства падрыхтавалі супрацоўнікі Любанскай цэнтральнай бібліятэкі супольна з бібліятэкарам ліцэя і дзённымі выхавацелямі  інтэрната № 2 , дзе пражываюць навучэнцы з аддалённага месца жыхарства. Гульня праходзіла ў наступным выглядзе: на экране мульцімедыйнай устаноўцы дэманстраваліся фотаздымкі краязнаўчага характару альбо тэкст, які азвучваўся вядучымі. Хто з прысутных ведаў адказ, прамаўлялі яго ў слых. Іншы раз адказ шукалі разам у скарбах сваіх ведаў і памяці. Час праляцеў непрыкметна, а ўражанне ад гульні пра родны Любанскі край застанецца ў нашых сэрцах надоўга.