Покліч роднага краю

22.12.2018
У Любанскім сельскагаспадарчым прафесіянальным ліцэі працягваецца цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных Году малой радзімы.

Покліч роднага краю

Бібліятэкарам ліцэя сумесна з супрацоўнікамі Любанскай цэнтральнай бібліятэкі для групы № 399 (куратар Тараховіч А.В.) была праведзена інтэрактыўная гульня “Край, дзе я нарадзіўся”. Асноўны аспект мерапрыемства рабіўся на веданне знакамітых землякоў Любаншчыны: Герояў Савецкага Саюза, Герояў Сацыялістычнай Працы, навукоўцаў, літаратараў і інш. , тым больш, што падзея адбывалася ў дзень 80-годдзя ( 4 снежня 1938г) знакамітай пісьменніцы Н. В. Маеўскай, ураджэнкі г. Любані. Навучэнцы з вялікім задавальненнем слухалі звесткі аб жыцці і творчасці Ніны Васільеўны, чыталі яе вершы і ўрыўкі з празаічных твораў. На Любаншчыне ўрасло шмат вядомых і цікавых людзей, якіх мы павінны ведаць і якімі павінны ганарыцца.