Урок палітычнай граматнасці «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь»

19.03.2019
25 гадоў таму назад быў прыняты Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь – Канстытуцыя.

Урок палітычнай граматнасці «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь»

Гэты важнейшы дакумент змацоўвае ўвесь фундамент дзяржаўнасці краіны. Канстытуцыя, гарантуючы адукацыю, працу, жыллё, медыцынскае абслугоўванне і іншыя важныя грамадзянскі правы і абавязкі, кожны дзень пранізвае наша жыццё.

14 сакавіка, напярэдадні ня Канстытуцыі для навучэнцаў, якія пражываюць у інтэрнаце №2 Любанскага сельскагаспадарчага прафесіянальнага ліцэія, быў праведзены ўрок палітычнай граматнасці “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. Мерапрыемства падрыхтавалі супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі і бібліятэкі ліцэя (І.Яфіменка, К.Ляўчэня), дзённыя выхавацелі інтэрната (Н.Дзяргунова, Н.Яновіч). Для таго, каб найбольш яскрава і цікава данесці важную інфармацыю, прысутным была прапанавана віктарына “Мір права. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь”. Хлопцы і дзяўчаты з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны, тым больш, што ў якасці падсказкі перад гэтым дэманстраваўся відэяролік, прысвечаны гісторыі прыняцця Канстытуцыі ў нашым грамадстве. Размова ішла таксама і аб абавязках маладых людзей перад дзяржавай, адзін важнейшых з якіх з’яўляецца абарона Радзімы ад знешніх ворагаў. У зале прысутнічала шмат навучэнцаў прызыўнага ўзросту. Не абышлося і без гумару. За кароткі адрэзак часу нельга ахапіць усе аспекты кола паўсядзённага жыцця, але адчуць значнасць і важнасць Асноўнага Закона Рэспублікі Беларусь для кожнага з нас удалося. Моладзь – будучыня нашай краіны, і ад таго, чаму мы навучым нашых дзяцей, залежыць наша старасць.

Таму давайце працаваць над гэтым усе разам!