Вечарына, прысвечаная 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

29.05.2019
Днямі ў Любанскім сельскагаспадарчым прафесіянальным ліцэі адбылася вечарына, прысвечаная 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Вечарына, прысвечаная 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Мерапрыемства было падрыхтавана сумеснымі намаганнямі бібліятэкараў цэнтральнай бібліятэкі (С. Астроўская, І. Ефіменка) і ліцэя (К. Ляўчэня). Увазе навучэнцаў груп №399 і №400 была прапанавана мультымедыйная віктарына “Вялікая Айчынная вайна(1941-1945 гг)”. Потым дэманстравалася мультымедыйная прэзентацыя “Помнікі зямлі Любанскай”. Героі Вялікай Айчыннай вайны… Вядомыя і невядомыя…

У Любанскім раёне на тэрыторыі кожнага сельскага Савета стаіць помнік загінуўшым воінам, партызанам, ахвярам мірных жыхароў. Прэзентацыя змяшчае звесткі аб Героях Савецкага Саюза, нашых земляках, такіх як Алейнікаў Павел Раманавіч, Наруцкі Дзіанісій Сільвестравіч, Лышчэня Захар Рыгоравіч. Побач з будынкам ліцэя знаходзіцца помнік падпольшчыцы Фені Конанавай, якая, выконваючы заданне партызан, трапіла ў палон да фашыстаў і была зверскі закатавана. Навучэнцы ліцэя даглядаюць за абеліскам, вакол якога растуць прыгожыя кветкі.

З кожным годам ветэранаў вайны становіцца ўсё меньш і меньш. Мы павінны ведаць і помніць тых, хто змагаўся за мір і свабоду нашай краіны.