У рамках тыдня беларускай мовы і літаратурыІнтэлектуальна-пазнавальная гульня "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся"
21.02.2025У рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры паміж групамі першага курса 21 лютага прайшла інтэлектуальна-пазнавальная гульня "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся". У ходзе гульні навучэнцы выконвалі разнастайныя заданні. Мэтай мерапрыемства стала не толькі праверка інтэлектуальных здольнасцей, але і выхаванне пачуцця гонару і глыбокай павагі да нацыянальных традыцый , звычаяў, культуры. Па выніках гульні першае месца заняла каманда вучэбнай групы 459 "Патрыёты", другое месца заняла каманда "Бусляняты" вучэбнай групы 462, трэцяе месца заняла каманда вучэбнай групы 461 "Знатны токар".